Agram 2000
Agram 2000 | |
---|---|
Пісталет-кулямёт Agram 2000 | |
Апісанне | |
Тып: | Пісталет-кулямёт |
Краіна: | Харватыя |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | І.Вугрэк |
Выраблялася: | Precizna Mehanika |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 1800г |
Калібр, мм: | 9×19 мм |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 800 стр./хв. |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Agram 2000 — харвацкі пісталет-кулямёт.
Выпускаўся ў асабістай фірме ў адным з харвацкіх гарадоў, і ніколі ні стаяла на ўзбраенні якіх-небудзь войск ці спецслужбаў. Характэрная асаблівасць гэтага пісталета-кулямёта — «інтэграваны» глушыцель. Для гэтага ў ствале зроблена некалькі груп адтулін, праз якія парахавыя газы трапляюць у расшыральную камеру глушыцеля. Калі пісталет-кулямёт выкарыстоўваюць без глушыцеля, то гэтыя адтуліны закрываюцца спецыяльнай муфтай. Асноўныя карыстальнікі Аграма — крымінальныя элементы
Гэтай зброяй была забіта Г. Старавойтава.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ўзоры былі створаны ў 1992 годзе Іванам Вугрэкам, у далейшым у зыходную канструкцыю былі ўнесены некаторыя змены. Пісталет-кулямёт прызначаўся для схаванага нашэння пры выкананні партызанскіх аперацый падчас харвацка-югаслаўскай вайны.
Зброя дастаткова простая і тэхналагічная ў вытворчасці. Аўтаматыка працуе за кошт выкарыстання энергіі аддачы вольнай засаўкі. Ствольная скрынка выканана са сталёвай трубы, у перадняй часткі якой зроблены 18 вентыляцыйных адтулін для астуджэння ствала. Ударна-спускавы механізм куркавага тыпу, стральба вядзецца з пярэдняга шаптала. Сцяжковы засцерагальнік-перакладчык размешчаны з левага боку ствольнай скрынкі. Ствол утрымліваецца ў ствольнай скрынцы пры дапамозе ўкладыша. На дульнай частцы ствала маецца шэсць груп па чатыры адтуліны ў кожнай групе для зніжэння ціску парахавых газаў пры стральбе з глушыцелем. Без выкарыстання глушыцеля адтуліны зачыняе накручаная на ствол трубка-кажух. Прыцэл адкрыты, уключае мушку і перакідны цалік з адзнакамі 50 і 150 метраў. Прыклад адсутнічае, яго функцыі збольшага выконвае раменная пятля, прымацаваная да задняй часткі ствольнай скрынкі.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калібр: 9х19 Parabellum
- Даўжыня: 482 мм
- Вага бяз патронаў: 1,8 кг
- Темп стральбы: 800 стр./хв.
- Баяпітанне: магазін на 22 ці 32патроны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.gewehr.ru Архівавана 5 красавіка 2009.